Home » В фокусе

Беларускі Партызан: За “галаву” Бяляцкага Лукашэнка блаславіў літоўскі інвестпраект

28 августа 2011 227 просмотров Комментариев нет

Літоўскія СМІ працягваюць з розных бакоў вывучаць скандальную гісторыю з выдачай Літвой Беларусі банкаўскіх дадзеных беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, пасля чаго ён быў арыштаваны па абвінавачванні ў фінансавых махінацыях.

Сёння газета Lietuvos Žinios апублікавала артыкул пад загалоўкам “За галаву дысыдэнта – мільённыя інвестыцыі?”, дзе мяркуе, што гэтая гісторыя не з’яўляецца выпадковым тэхнічным промахам літоўскіх службаў, якія выдалі дадзеныя (а менавіта на гэтым настойвае ўрад Літвы), а добра спланаванай акцыяй, пасля якой літоўскія прадпрымальнікі атрымалі магчымасць рэалізаваць вельмі выгадны і прыбытковы інвестыцыйны праект у Беларусі.
Па дадзеных газеты, схема была наступнай. За некалькі дзён да выдачы дадзеных беларускія ўлады блаславілі буйны літоўскі інвестыцыйны праект у Магілёўскай вобласці на суму ў 77 мільёнаў еўра. Бізнесменаў кансультавала адвакацкая кантора Bernotas & Dominas Glimstedt. Аддзяленне гэтай канторы ў Беларусі курыруе партнёр Эгідзіюса Бернотаса. Такім чынам, праект быў ухвалены. Газета падкрэслівае, што такія праекты ў Беларусі немагчымыя без асабістага адабрэння самога Аляксандра Лукашэнкі.
Праз некалькі дзён жонка Бернатаса, Аўшра Бернатэне, якая тады працавала ў міністэрстве юстыцыі Літвы, ставіць фатальны подпіс на прашэнні Беларусі перадаць банкаўскія дадзеныя Бяляцкага і іншых праваабаронцаў. “Што гэта – супадзенне, ці цынічны абмен, калі былі перададзеныя дадзеныя беларускага дысыдэнта ў замен на дазвол рэалізоўваць літоўскім прадпрымальнікам праект, дазвол на які ад Мінска чакалі паўтара гады?”, – пытаецца газета.
Сам інвестыцыйны праект у Магілёўскай вобласці рэалізуе літоўская кампанія Vakarų medienos grupė. Яна на тэрыторыі ў 22 гектары павінна пабудаваць комплекс па дрэваапрацоўкі і зборы мэблі, паведамляе ІА REGNUM.
Як паведамляў “Беларускі партызан”, літоўскія ўлады перадалі па запыце Мінска дадзеныя аб банкаўскіх рахунках 400 беларусаў. Сярод іх апынуўся і кіраўнік праваабарончага цэнтра Правозащитный центр «Весна» Алесь Бяляцкі. Цяпер ён затрыманы па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Праваабаронцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
На рахункі Бяляцкага прыходзілі грошы, якія Правозащитный центр «Весна» выкарыстоўвала для аказання падтрымкі палітрэпрэсаваным і іх сваякам, у таксама аплачвала паслугі адвакатаў на палітычных працэсах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading ... Loading ...


Прокомментируйте!

Разместите ваш комментарий ниже, или создайте ссылку с вашего веб-сайта. Вы также можете подписаться на эти комментарии через RSS.

Be nice. Keep it clean. Stay on topic. No spam.

Вы можете использовать следующие теги:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

В этом блоге вы можете использовать свой Граватар. Для получения своего глобально-распознаваемого-аватара зарегистрируйтесь на Gravatar.com.